НЕ - ВАЙНЕ!
192

Пракурор патрабуе пакараць Ксенію Луцкіну на 8 гадоў пазбаўленне волі

20.09.2022 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Як стала вядома БАЖ, у працэсе над журналісткай адбыліся спрэчкі бакоў. Заўтра Ксенія павінна выступіць з апошнім словам.

Ксенію Луцкіну абвінавачваюць у "Змове ці іншых дзеяннях, здзейсненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады". Журналістку затрымалі ў снежні 2020-га па "справе Прэс-клуба": яе абвінавацілі ў "нявыплаце падаткаў" (пасля закрыцця гэтай справы распачалі новую).

Раней яна працавала на Беларускім тэлебачанні, але сышла адтуль на хвалі пратэстаў, далучылася да дзейнасці Каардынацыйнай рады. Супрацоўніцтва з ёй і стала падставай для завядзення крымінальнай справы. У зняволенні ў Ксеніі Луцкінай абвастрыліся праблемы са здароўем — пачала расці пухліна ў галаўным мозгу.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!