НЕ - ВАЙНЕ!

Акцэнты

15.09.2022

«Дзяніс зь першага дня адмовіўся ад супрацоўніцтва». Журналіст Івашын сустрэўся з бацькамі ў турме

Маці і айчым палітзьняволенага журналіста Дзяніса Івашына наведалі яго ў турме ўпершыню за паўтара года.

15.09.2022

«З усіх ЗАГСаў Кіева толькі адзін пагадзіўся распісаць украінца з беларускай»: журналісты пра выпрабаванні ў эміграцыі

Сёння змена месца жыхарства часцей адбываецца не па жаданні, а змушана — у лічаныя дні ці нават гадзіны. Сярод такіх вымушаных эмігрантаў незлічоны шэраг журналістаў ды іншых супрацоўнікаў масмедыя. Аўтар БАЖ пагутарыў з трыма вымушанымі мігранткамі, якія ў мінулым годзе з’ехалі ў суседнія краіны. У кожнай з іх свая гісторыя, свае абставіны і рэцэпты прыстасавання да новага жыцця.

14.09.2022

Маці журналіста Дзяніса Івашына: Дзяніс выйдзе і ўсё роўна будзе пісаць

Сёння Гродзенскі абласны суд абвясціў прысуд палітзняволенаму Дзянісу Івашыну. Маці Дзяніса Людміла Мікалаеўна пракаментавала вырак «Новаму Часу».

14.09.2022

Калега палітзняволенай Ксеніі Луцкінай: Яе лічылі за "сваю", таму цяпер катуюць і будуць максімальна помсціць за "здраду"

У Мінскім гарадскім судзе працягваецца крымінальны працэс над экс-журналісткай Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, уладальніцай шматлікіх дзяржаўных прэмій Ксеніяй Луцкінай. За кратамі яна ўжо больш за 20 месяцаў, справа налічвае амаль сем дзясяткаў тамоў.

14.09.2022

«Гэта ўсё ненатуральна і супраць законаў фізікі». Як змянілася праца беларускіх журналістаў

Каўоркінг «Імагуру». Водар кавы і журналісты з розных рэдакцыяў на адной пляцоўцы. Усе занятыя працай, новай працай у новай краіне. Зміцер (з меркаванняў бяспекі суразмоўца "Белсату" папрасіў не даваць у публікацыі ягонага сапраўднага імя) – не вынятак. У нейкі момант яму, як і шмат каму ў Беларусі, давялося адмовіцца ад звыклага жыцця і роднага дому.

14.09.2022

«Расчаравалася ў працы міжнародных інстытутаў»: як Сабіна Аліева змяніла юрыспрудэнцыю на журналістыку

Сабіна Аліева вучылася ў ЕГУ на праграме "Міжнароднае права і права ЕС", але расчаравалася ў юрыспрудэнцыі і сышла ў журналістыку. Цяпер яна — вядоўца праграмы "Рэальныя навіны" на YouTube-канале "Краіна для жыцця" і журналістка сайта "Трыбуна". З чым звязана такая змена курсу? Як дзяўчына сумяшчае дзве працы?  Пра гэта і многае іншае Сабіна Аліева расказала БАЖ.

13.09.2022

Задачка со звездочкой: свобода слова, права человека или национальная безопасность?

Доступ к чувствительной информации по-прежнему вызывает горячие споры между политиками, чиновниками и журналистами. Всегда ли нужно разрешать репортерам присутствовать на месте событий? А если искусственно созданный кризис будет использован для дестабилизации обстановки? Но тогда почему общество не информируют об опасности? Эти вопросы поднимались во время международного журналистского форума в Друскининкае. А в качестве примеров рассматривались миграционный кризис на белорусско-литовской границе и армяно-азербайджанская война в Карабахе.

13.09.2022

Дзяніс Івашын: «Войскі персідскага цара Дарыя ўжо зазналі паражэнне ў Скіфіі»

Аўтар «Новага часу», журналіст-расследавальнік Дзяніс Івашын з-за кратаў аналізуе хаду ваеннай кампаніі ва Украіне. Дзеля цэнзараў ён піша пра гэта ў алегарычнай форме.

13.09.2022

«Вершыкі пакуль на паўзе, бо галава занятая процьмай важных інструкцый». Навіны ад Андрэя Кузьнечыка

МУС уключыла журналіста Андрэя Кузнечыка ў спіс экстрэмістаў. Журналісту Свабоды Андрэю Кузьнечыку ў Наваполацкай калёніі выдалі бэджык «экстрэміста»: гэта азначае, што доўгатэрміновае спатканьне з жонкай будзе доўжыцца толькі суткі. Дзіцячыя вершы, якія Андрэй пісаў, пакуль «пастаўленыя на паўзу».

12.09.2022

Ноль раз упоминалось контрнаступление Украины в итоговых программах на беларуском ТВ

Начиная с 6 сентября украинская армия отвоевала около 3 тысяч квадратных километров территории, освободила десятки населенных пунктов и вышла к российской границе. «Медиазона» посмотрела воскресные программы трех главных государственных телеканалов Беларуси и подсчитала, сколько раз в них  упоминалось главное событие недели.