НЕ - ВАЙНЕ!

Акцэнты

06.09.2022

«Раблю праграмы пра беларусаў у каўказскім рэгіёне»: радыйшчык Андрэй Мялешка пра працу і жыццё пасля экстранага пераезду ў Грузію

Андрэй Мялешка — спецкор «Беларускага Радыё Рацыя», рэдакцыйны офіс якога знаходзіцца ў Польшчы.  Пасля ўцёкаў з Беларусі жыве і працуе ў Грузіі. Спадар Мялешка расказаў БАЖ, як трапіў у Батумі, як уладкаваны тут яго побыт і праца і чаму ўсё ж хацеў бы з'ехаць з Грузіі ў Польшчу.

06.09.2022

Узнагарода ад следкама, трэнінг на RT і паездкі на акупаваныя тэрыторыі Украіны. Чым адметныя прапагандысткі Людміла Гладкая і Ксенія Лебедзева

Пачынаючы з 15 жніўня ў Гродне трывае так званы судовы працэс, на якім лукашэнкаўскі рэжым абвінавачвае Дзяніса Івашына ў «здрадзе дзяржаве». Гэты працэс с самога свайго пачатку прыцягвае ўвагу рознага кшталту прапагандыстаў. Адны з самых вядомых з іх — супрацоўніца «СБ. Беларусь сегодня» Людміла Гладкая і супрацоўніца тэлеканала «Беларусь 1» Ксенія Лебедзева. Абедзве яны ў дзень пачатку так званага суда забяспечвалі прапагандысцкае суправаджэнне працэсу, фактычна пераследавалі дыпламатаў заходнееўрапейскіх краін, якія прыйшлі да будынка суда, а таксама маці Дзяніса Івашына Людмілу.

06.09.2022

Кацярына Ваданосава распачала курс хіміятэрапіі: «Мяне так дастала быць моцнай»

Вядоўца «Белсату», музыка і культурніцкая дзяячка Кацярына Ваданосава пачала курс хіміятэрапіі пасля дзвюх аперацыяў. Медыкі кажуць, што такое імклівае развіццё раку магчымае толькі пры вялікім стрэсе. Мы паразмаўлялі з Кацяй пра самыя страшныя падзеі ў ейным жыцці і пра тое, як нязвыкла для траўмаванага беларускай медыцынай чалавека сутыкнуцца з польскай.

06.09.2022

«90% палітэмігрантаў ня вернуцца ў Беларусь». Вялікая размова з Канстанцінам Каверыным

Экс-голас «Барысаў Арэны» і Радыё Юністар, шоўмэн Канстанцін Каверын жыве цяпер у Варшаве. У размове са Свабодай ён расказаў, чаму так адбылося, а таксама — чаму цяпер ня мае аптымізму і ўсё ж працягвае верыць у беларусаў.

06.09.2022

Парушэнне аўтарскага права ці непаразуменне? Выстава Free Belarus у Празе выклікала абурэнне фатографаў

У сталіцы Чэхіі адбываецца выстава, мэта якой нагадаць пра рэпрэсіі ў Беларусі: выступаюць вядомыя дзеячы, дэманструюцца фота з пратэстаў. У той жа час самі фатографы дзівяцца: дэманстрацыя іх фотапрац у Празе — нечаканасць для творцаў. Дык што гэта было: непаразуменне ці парушэнне права на інтэлектуальную ўласнасць? БАЖ разбіраецца ў пытанні.

Рок адусюль, беларуская мова, бчб на БТ — якімі былі медыя ў 90-я?
05.09.2022

Рок адусюль, беларуская мова, бчб на БТ — якімі былі медыя ў 90-я?

Немагчыма ахапіць у адным тэксце цэлае дзесяцігоддзе, але разам са сведкамі эпохі мы згадаем найбольш яркія падзеі і персон, якія задавалі часу рытм і пісалі гісторыю. "Наша Ніва" прапанавала ўспомніць ззянне рок-зорак, шалёныя фестывалі, беларускамоўнае тэлебачанне, «Музычную газету» і прарыўное радыё «101.2» Мы выбралі для вас самае цікавае, што датычыцца медыясектара таго часу.

05.09.2022

Кацярына Раецкая — пра вайну, дыскрымінацыю беларусаў і тое, што зараз адбываецца ў шоў-бізнесе

Кацярына Раецкая — беларуская вядоўца, прадзюсарка, рэжысёрка. У гэтай індустрыі яна працуе з 16 гадоў. Але тое, што зараз адбываецца ў сферы культуры і шоў-бізнесу Беларусі — яе страшэнны сон. 

05.09.2022

«Ужо ўявіла сябе ў ложку, акружаную падушкамі». Аб чым пісала Даша Чульцова ў лістах на волю

Лісты з месцаў утрымання пад вартай – адзін з асноўных спосабаў камунікацыі з навакольным светам. Гэтак родныя могуць даведацца аб настроі зняволенага, яго жыцці ў калоніі, а самі зняволеныя – аб побыце і навінах за сценамі з калючым дротам. Журналістка «Белсату» Дар’я Чульцова, якая сёння, 3 верасня, выйшла на волю пасля амаль двух гадоў зняволення за сваю працу, пісала ў лістах пра тое, як намагаецца не падаць духам і не шкадуе, што ўсё так выйшла, падтрымлівала маму і блізкіх, а таксама ўяўляла, што зробіць перш за ўсё, калі выйдзе на волю. Узгадваем, пра што яшчэ Даша распавядала ў лістах з калоніі.

05.09.2022

«Я спрятала ноутбук от талибов, чтобы записать для вас эту историю». Репортаж журналистки, сбежавшей из Афганистана

Движение «Талибан» пришло к власти в Афганистане больше года назад и почти сразу развернуло репрессии по всей стране. Самой уязвимой категорией стали женщины. Журналистка Бушра Седдик бежала из Афганистана с младшей сестрой, оставив позади еще одну сестру и родителей, и описывала свой опыт в журнале Atlantic. «Медиазона» публикует перевод ее статьи.

05.09.2022

«Хвароба — душ, які змывае з цябе ўсё лішняе». Каця Пытлева і яе шчыры аповед пра рак

Два месяцы таму Каця Пытлева, вядомая журналістка і праграмная дырэктарка «Маланка Медыя», прызналася ў сацсетках, што ў яе рак грудзей. За гэты час беларуска прайшла праз аперацыю і падрыхтоўку да хіміятэрапіі, сутыкнулася з падтрымкай нават ад незнаёмых, незразумелым хэйтам і неабходнасцю тлумачыць хваробу сваім пяцігадовым дзецям. Пагутарылі з Кацяй пра тое, якім быў гэты час.