Мінская вобласць
У Барысаве затрымалі былога галоўнага рэдактара газеты «Борисовские новости» Анатоля Букаса і ягоную жонку
Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, сёння ўдзень на стаянцы іх затрымалі сілавікі (першапачаткова ў матэрыяле размова вялася пра сілавы захоп, але пазней ад калег стала вядома, што гэта было проста затрыманне -- рэд.). Пасля гэтага дома ў Букасаў прайшоў ператрус.
Смалявіцкі раённы суд загадаў абвергнуць фразы з інтэрв'ю Цімы Беларускіх Юрыю Дудзю. А таксама выдаліць ролік
Былыя прадзюсары спевака пакрыўдзіліся на словы Цімы Беларускіх і вырашылі падаць у суд.
Cайт і тэлеграм-канал «Рэгіянальнай газеты» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі
Суд Маладзечанскага раёна прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт аднаго з лепшых беларускіх рэгіянальных выданняў rh.by і тэлеграм-канал выдання.
Жыхароў Жодзіна прымушаюць падпісацца на дзяржаўную газету
Паведамленні аб прымусовай падпісцы разаслалі класным кіраўнікам.
Пры Мінаблвыканкаме створаць камісію для «ацэнкі сімволікі і інфармацыйнай прадукцыі на прадмет экстрэмізму»
Абласную камісію па правядзенні ацэнкі сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці або адсутнасці ў іх прыкмет праяўлення экстрэмізму створаць пры Мінаблвыканкаме.
Экстрэмісцкімі матэрыяламі прызнана прадукцыя інтэрнет-рэсурсу "Борисовские новости"
Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура. “Борисовские новости” — адна са старэйшых незалежных газет нашага часу.
Солигорское издание «Лидер-Пресс» вынужденно прекращает работу после 28 лет деятельности
Солигорское общественное издание «Лидер-Пресс» с 1 октября вынуждено «окончательно покинуть медийное пространство». Спустя 28 лет работы. В прошлом году издание освещало президентские выборы и массовые акции протеста. В марте 2021 года редакция «Лидер-Пресс» перестала печатать бумажную версию газеты. В июне этого года у основателей медиа был обыск.
«Рэгіянальная газета» прыпыняе выхад друкаванага выдання
"Дарагія чытачы папяровай «Рэгіянальнай газеты»! На жаль, нумар за 23 ліпеня па незалежных ад рэдакцыі прычынах вы не атрымаеце. Як і наступныя. Просім у вас прабачэння і спадзяемся на разуменне сітуацыі. Заўсёды ваша, «Рэгіянальная газета». 20 ліпеня 2021 г." Гэтае паведамленне змешчана на сайце «Рэгіянальнай газеты». Але ў інтэрнэце выданне застаецца, таму чытаць навіны і матэрыялы можна на сайце rh.by.
Рэдакцыя барысаўскага сайту Ex-press.by у поўным складзе пакінула Беларусь
Раней за мяжу дзеля бясьпекі выехалі журналісты БелаПАН, Эўрарадыё, Tut.by і іншых беларускіх СМІ.
Затрымалі аўтара перадачы «Гэта ж Вінаград!»
Блогер і аўтар перадачы «Гэта ж Вінаград!» Павел Вінаградаў паведаміў вечарам 5 ліпеня, што ў яго дом у Беразіно прыйшлі з «аглядам памяшкання». Цяпер ён не выходзіць на сувязь.
У Мінску пачалі судзіць Міколу Дзядка
Сёння ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся працэс над аўтарам «Новага Часу», блогерам, актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком. Суддзя Анастасія Папко, адвакат Яўген Маслаў. На суд прыйшлі каля 30 чалавек, у тым ліку бацькі і нявеста Міколы. Таксама запусцілі некалькі журналістаў і проста неабыякавых людзей, піша "Новы Час". Працэс працягнецца 1 ліпеня а 10.30.