НЕ - ВАЙНЕ!

Брэсцкая вобласць

23.09.2022

Яшчэ тры інфармацыйныя рэсурсы ў Брэсцкай вобласці прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”

Днямі ў судах Брэсцкай вобласці адбыліся пасяджэнні, па выніках якіх атрымаў дадатак адмысловы “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Хаця тэлеграм-каналы названыя ў адпаведным рэестры "чатамі".

22.09.2022

Міністр інфармацыі прыехаў у Івацэвічы і прапанаваў журналістам “пісаць праўду”

Нагодай для працоўнага візіта  21 верасня  ў Івацэвічы міністра інфармацы Беларусі Уладзіміра Пярцова стаў асабісты прыём грамадзян, а таксама ўдзел у “прамой тэлефоннай лініі” з жыхарамі раёна.

21.09.2022

Вярхоўны Суд пакінуў без зменаў прысуд журналісту з Баранавічаў за фота расійскага ваеннага самалёта

Апеляцыйная скарга на прысуд баранавічскаму журналісту Юрыю Ганцарэвічу разглядалася 20 верасня ў Вярхоўным Судзе Беларусі. Як даведаліся калегі з выдання Intex-Press, скарга была адхілена і прысуд застаўся без зменаў – два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.

20.09.2022

В этом году Василию Мацкевичу исполнилось бы 49 лет

«Два года с нами нет Василия Мацкевича. Кажется, он просто уехал в командировку, или у него просто разрядился мобильник, или не ловит сеть… Что угодно, но только не смерть…» — говорят его коллеги по порталу  «Медиа-Полесье».

08.09.2022

Суд у Брэсце пакараў журналістку БелТА на тры гады пазбаўлення волі

7 верасня 2022 года ў Брэсцкім абласным судзе агучаны вырак Іне Можчанка, якая да затрымання працавала ў дзяражаўным інфармацыйным агенцтве БелТА, дзе займала кіруючую пасаду.

27.07.2022

Тэлевядоўца "Беларусь-4" цалкам адбыў пакаранне і ўжо на волі

Вядучы праграмы "Ранішні эспрэса" на "Беларусь-4" (ТРК "Брэст") Канстанцін Свідуновіч 25 ліпеня 2022 г. выйшаў на волю

29.06.2022

Захоплены праўладнымі хакерамі тг-канал "Бінокля” трапіў у спіс “экстрэмісцкіх”

У судзе Ленінскага раёна Брэста 17 чэрвеня адбыліся судовыя пасяджэнні аб прызнанні “экстрэмісцкімі матэрыяламі” адразу некалькіх інтэрнэт-рэсурсаў: сайта платформы “Новая Беларусь” (www.newbel.info), YouTube-канала “Новая Беларусь — Рэформы для людзей”, а таксама тэлеграм-канала з назвай “Брэст Live”.  Апошні рэсурс цікавы тым, што прыблізна год таму ён з’явіўся замест тэлеграм-канала незалежнага брэсцкага інтэрнэт-часопіса “Бінокль”.

24.06.2022

Крымінальную справу журналіста, які фатаграфаваў расійскую тэхніку, перадалі ў суд

Баранавіцкага журналіста Intex-press Юрыя Ганцарэвіча абвінавачвалі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Яго справу зараз перадалі ў Брэсцкі абласны суд. Пра гэта стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў.

06.06.2022

Прадказальна адхілена: суд не задаволіў скаргу сайта “Першы Рэгіён” на штраф

Суддзя Брэсцкага абласнога суда Руслана Сянько палічыла, што падстаў для яе задавальнення няма. Больш за тое, у сваім рашэнні суддзя адзначыла, што размешчаныя на сайце “Першы Рэгіён” публікацыі ўтрымліваюць інфармацыю, якая “здольная нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”.

01.06.2022

Сайту Media-Polesye.by — 10 год. Віншуем рэдакцыю, працуем разам!

Сёння сайту Media-Polesye.by спаўняецца 10 гадоў. Гэта незалежны рэгіянальны рэсурс, які асвятляе падзеі ў Лунінецкім, Столінскім і Пінскім раёнах. Заснавальніца медыя — журналістка Святлана Гарда.

31.05.2022

Суддзя з Брэста, які адхіляў скаргі пакараных журналістаў, пайшоў на павышэнне

Цяпер ужо былы суддзя Брэсцкага абласнога суда Аляксандр Саўчук прызначаны суддзёй Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.

12.05.2022

В редакции Intex-press прошел обыск в связи с делом задержанного журналиста

В результате обыска изъята фототехника. Журналисту Юрию Ганцаревичу, задержанному две недели назад, предъявлено обвинение по ст. 361 ч. 4 УК РБ «Содействие экстремистской деятельности», он переведен в Барановичский СИЗО №6.