НЕ - ВАЙНЕ!

Навіны

20.09.2022

"Шпіянаж". Вярхоўны суд змяніў фармулёўку па справе Андрэевай, але тэрмін пакінуў ранейшы

Судовае пасяджэнне прайшло 20 верасня ў закрытым рэжыме.

20.09.2022

Перастаў адчыняцца сайт незалежнай газеты “Бобруйский курьер”

У Беларусі и за мяжой перастаў адчыняцца сайт незалежнай газеты “Бобруйский курьер” — babruysk.by. Пра гэта 19 верасня паведамілі чытачы, якія спрабавалі наведаць інтэрнэт-рэсурс.

20.09.2022

Маці журналіста Кастуся Шыталя днямі наведаў віцебскі ГУБАЗіК

Да маці краязнаўцы і журналіста Кастуся Шыталя днямі наведаліся супрацоўнікі віцебскага ГУБАЗіКа (упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй). Сам журналіст знаходзіцца зараз за мяжой.

20.09.2022

Выйшаў на волю вядучы радыё «Гомель FM» Аляксей Каверын

Выйшаў на волю вядучы радыёстанцыі «Гомель FM» палітзняволены Аляксей Кругляк, вядомы пад псеўданімам Аляксей Каверын. 16 верасня ён апублікаваў пост на асабістай старонцы ў сацсетцы, у якім паведаміў аб сваім вяртанні. Сябры павіншавалі Аляксея з гэтай падзеяй.

20.09.2022

В этом году Василию Мацкевичу исполнилось бы 49 лет

«Два года с нами нет Василия Мацкевича. Кажется, он просто уехал в командировку, или у него просто разрядился мобильник, или не ловит сеть… Что угодно, но только не смерть…» — говорят его коллеги по порталу  «Медиа-Полесье».

19.09.2022

Камітэт па правах чалавека ААН стаў на бок аштрафаванай у Беларусі журналісткі

У ліпені 2022 года Камітэт па правах чалавека ААН большасцю галасоў пастанавіў, што Беларусь як дзяржава-удзельніца Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах абавязана даць беларускай журналістцы Ларысе Шчыраковай належную кампенсацыю, уключаючы пакрыццё штрафу і панесеных ёю судовых выдаткаў па справе 2015-га года аб «незаконным распаўсюджванні медыяпрадукцыі».

19.09.2022

Сёння пачнуць судзіць галоўнага рэдактара парталу "Аўтабізнэс" Юлію Мудрэўскую

Працэс пройдзе ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць Алена Бушава.

19.09.2022

Фільм, заснаваны на гісторыі Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай, атрымаў узнагароду на кінафэстывалі

Кароткамэтражны фільм «У жывым эфіры« («Na żywo»), заснаваны на рэальнай гісторыі журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай, асуджаных у 2020 годзе за стрым з «плошчы Перамен» у Менску, атрымаў спэцыяльную ўзнагароду на 47 фэстывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні.

16.09.2022

Затрымалі галоўнага рэдактара анлайн-газеты “Бобруйский курьер” Анатоля Санаценку

Як стала вядома БАЖ ад бабруйскіх журналістаў, яго арыштавалі на 15 сутак

16.09.2022

Анджэй Пачобут пра будучы суд: “Чаканне можа расцягнуцца на два месяцы”

Палітзняволены журналіст і актывіст незалежнага Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут даслаў ліст на волю. У ім журналіст паведамляе, што ягоную справу павінны перадаць у Генеральную пракуратуру, адтуль — у Вярхоўны суд, а затым у адзін з абласных судоў. Куды канкрэтна — пакуль невядома.

16.09.2022

Экс-кіраўніка прэзідэнцкага пула асудзілі на 15 сутак, яго жонку пакаралі штрафам

16 верасня суд Фрунзенскага раёна Мінска разбіраў справы  журналістаў Семчанкаў. У выніку Дзмітрыя асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а Юліі выпісалі штраф у памеры 30 базавых велічынь.    

16.09.2022

Як мінімум у трох гарадах Беларусі апошнімі днямі адбыліся выклікі на допыт і ператрусы у рэгіянальных журналістаў

БАЖ стала вядома пра 8 выклікаў у міліцыю на допыт, 5 ператрусаў і як мінімум адно затрыманне.