НЕ - ВАЙНЕ!

Навіны

16.09.2022

16 верасня – 27 гадоў Беларускай асацыяцыі журналістаў

Восенню 1995 года 38 беларускіх калег сталі заснавальнікамі арганізацыі, якая цягам наступных дзесяцігоддзяў будзе абараняць і прасоўваць інтарэсы беларускіх медыйшчыкаў.

16.09.2022

Дзень памяці загінулых ва Украіне журналістаў. У Вільні адкрылася выстава пра працу калег на вайне

Штогод у трэцюю пятніцу верасня ва Украіне адзначаецца Дзень памяці журналістаў. Ён быў створаны па ініцыятыве Нацыянальнага саюза журналістаў з мэтай ушанавання памяці калег, якія загінулі пры выкананні прафесійных абавязкаў. Традыцыйна ў гадавіну знікнення Георгія Гангадзэ адбываюцца памятныя мерапрыемствы.

16.09.2022

Былая вядучая "Белсату" Аліна Коўшык стала прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета

Яна будзе займацца пытаннямі нацыянальнага адраджэння.

16.09.2022

"Мне очень не хватает работы": прошло 22 месяца со дня ареста Екатерины Андреевой

Её муж Игорь Ильяш приводит в своём фейсбуке выдержку из очередного письма Екатерины.

Затрымалі журналіста «Прэсбола» Андрэя Ільеню
16.09.2022

Затрымалі журналіста «Прэсбола» Андрэя Ільеню

Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале спартовы аглядальнік Мікалай Іваноў.

16.09.2022

"Гомельская Вясна": Яўгена Меркіса абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці

У Гомлі 14 верасьня затрымалі журналіста Яўгена Меркіса і правялі ператрус у ягонага бацькі і сяброўкі. Першапачаткова паведамлялася, што справа датычыць нібыта заклікаў да санкцыяў.

15.09.2022

В Минске задержали экс-главу президентского пула журналистов канала ОНТ

В Минске 15 сентября задержали экс-главу президентского пула журналистов на канале ОНТ Дмитрия Семченко и его жену Юлию.  

15.09.2022

Аліна Коўшык праз 15 гадоў працы на "Белсаце" сыходзіць з тэлеканала

Пра гэта тэлевядучая паведаміла ў сваім фэйсбуку. У журналісцкіх колах ёсць інфармацыя, што днямі Аліна будзе прызначаная на адну з пасадаў у Аб'яднаным пераходным кабінеце.

15.09.2022

"Зялёны партал" перастаў адкрывацца ў Беларусі

На загад Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакаваны доступ да экалагічнага сайта “Зялёны партал”. Дзяржаўныя і камерцыйныя правайдары распараджэнне ўжо выканалі, пра што сведчыць адпаведная “плашка” на экране.  З-за мяжы сайт пакуль яшчэ даступны для чытачоў.

14.09.2022

13 гадоў 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму: агучаны вырак журналісту-расследавальніку Дзянісу Івашыну

Гродзенскі абласны суд 14 верасня агучыў прысуд журналісту-расследавальніку Дзянісу Івашыну. Суддзя Валер Раманоўскі, які ўжо не раз адзначыўся ў палітычных справах, прыгаварыў Івашына да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Плюс штраф памерам 150 базавых велічынь. Пацярпелых дзевяць чалавек, кожнаму журналіст павінен сплаціць па 2000 рублёў. Продолжается сбор помощи семье Дениса Ивашина

Журналіст Яўген Меркіс — у ізалятары, у Гомелі прайшлі ператрусы па ягонай крымінальнай справе
14.09.2022

Журналіст Яўген Меркіс — у ізалятары, у Гомелі — ператрусы па ягонай крымінальнай справе

У Гомелі другія суткі знаходзіцца за кратамі ізалятара часовага ўтрымання журналіст і краязнаўца Яўген Меркіс. Яго затрымалі 13 верасня ў другой палове дня. Таксама міліцыянты правялі ператрус у кватэры, якую Яўген наймае, і забралі носьбіты інфармацыі. 

14.09.2022

16 верасня ў Вільні адкрыецца выстава фатаграфій украінскіх ваенных журналістаў "На перадавой праўды"

Выстава адкрыецца а 10:00 ў будынку Вільнюскага чыгуначнага вакзала.